Указ Президента Республики Беларусь от 26.06.1995 № 231 "Аб пераўтварэннi Акадэмii кiравання"

Архив


< Главная страница


У мэтах забеспячэння падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў сiстэмы дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Ператварыць Акадэмiю кiравання пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

2. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь вырашыць пытанне аб выдзяленнi Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь будынкаў i збудаванняў, неабходных для арганiзацыi яе работы.

3. Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць фiнансаванне Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь з рэспублiканскага бюджету.

4. Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн зацвердзiць статут Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i ўнесцi прапановы Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь аб кандыдатуры на пасаду рэктара гэтай Акадэмii.

5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь сумесна з Акадэмiяй кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь распрацаваць яе канцэпцыю, праграму развiцця i прадставiць на зацвярджэнне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА






< Содержание

Белорусское законодательство Правовые акты Беларуси

Право России

Новости

Партнеры

Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru