"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Нiдэрландаў аб заахвочваннi i ўзаемнай ахове iнвестыцый"

Архив


< Главная страница

НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1777



--------------------------------

<*> Вступило в силу 1 августа 1996 года.



Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Нiдэрландаў, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",

жадаючы ўмацаваць традыцыйныя сяброўскiя сувязi памiж iх краiнамi, пашырыць i iнтэнсiфiкаваць эканамiчныя адносiны памiж iмi, асаблiва ў дачыненнi да iнвестыцый iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы, што пагадненне аб рэжыме, якi прадастаўляецца такiм iнвестыцыям, будзе садзейнiчаць прытоку капiталу i тэхналогiй i эканамiчнаму развiццю Дагаворных Бакоў i што для iнвестыцый пажаданым з'яўляецца справядлiвы i роўны рэжым,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Для мэт гэтага Пагаднення:

(1) тэрмiн "iнвестары" азначае ў адносiнах да любога з Дагаворных Бакоў:

а) фiзiчных асоб, якiя ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку з'яўляюцца яго грамадзянамi i ажыццяўляюць iнвестыцыi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку;

(б) юрыдычныя асобы, такiя, як прадпрыемствы i iншыя арганiзацыi, створаныя або заснаваныя належным чынам, якiя маюць права ажыццяўляць iнвестыцыi згодна з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку i ажыццяўляюць iнвестыцыi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку;

(в) юрыдычныя асобы, якiя не створаны згодна з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку, але кантралююцца фiзiчнымi асобамi, як гэта вызначана ў пункце (а) вышэй, цi юрыдычнымi асобамi, як гэта вызначана ў зазначаным вышэй пункце (б).

(2) Тэрмiн "iнвестыцыi" ўключае ўсе вiды маёмасцi i, у прыватнасцi, але не выключна:

(а) рухомую i нерухомую маёмасць, а таксама любыя iншыя рэчавыя правы;

(б) правы, якiя вынiкаюць з доляў, аблiгацый i iншых форм удзелу ў кампанiях i сумесных прадпрыемствах;

(в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў або любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якое мае якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць;

(г) правы на iнтэлектуальную ўласнасць (такiя, як аўтарскiя правы, патэнты, прамысловыя ўзоры цi мадэлi, гандлёвыя знакi або знакi абслугоўвання, гандлёвыя назвы), "ноу-хау", "гудвiл", тэхнiчныя працэсы i iншыя правы такога ж характару;

(д) правы, якiя прадастаўлены ў адпаведнасцi з публiчным правам, уключаючы канцэсii на разведку, развiццё, здабычу i эксплуатацыю прыродных рэсурсаў, у адпаведнасцi з заканадаўствам адпаведных Дагаворных Бакоў.

(3) Тэрмiн "тэрыторыя" азначае ў адносiнах да кожнай дзяржавы тэрыторыю, што знаходзiцца пад яе суверэнiтэтам, уключаючы сушу, унутраныя i тэрытарыяльныя воды, а таксама мора, марское дно i яго нетры, над якiмi гэта дзяржава ў адпаведнасцi з мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або якiя ў адпаведнасцi з мiжнародным правам знаходзяцца пад яе юрысдыкцыяй.



Артыкул 2

Кожны з Дагаворных Бакоў у рамках свайго заканадаўства садзейнiчае эканамiчнаму супрацоўнiцтву шляхам аховы на сваёй тэрыторыi iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку. У адпаведнасцi з яго правам ажыццяўлення ўлады, прадастаўленай згодна з яго законамi i нарматыўнымi актамi, кожны з Дагаворных Бакоў будзе дапускаць такiя iнвестыцыi.



Артыкул 3

(1) Кожны Дагаворны Бок забяспечвае справядлiвы i раўнапраўны рэжым iнвестыцыям iнвестараў iншага Дагаворнага Боку i не перашкаджае, шляхам прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер, кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню або распараджэнню iнвестыцыямi гэтых iнвестараў. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе такiм iнвестыцыям поўную i сапраўдную бяспеку i ахову.

(2) Акрамя таго, кожны Дагаворны Бок прадастаўляе такiм iнвестыцыям рэжым, якi ў любым выпадку не павiнен быць менш спрыяльным за той, што прадастаўлены iнвестыцыям сваiх уласных iнвестараў або iнвестыцыям iнвестараў любой трэцяй дзяржавы, у залежнасцi ад таго, якi з iх з'яўляецца больш спрыяльным для дадзенага iнвестара.

(3) Калi адзiн з Дагаворных Бакоў прадаставiў асобныя перавагi iнвестарам любой трэцяй дзяржавы на падставе пагадненняў, якiя ствараюць мытныя саюзы, эканамiчныя саюзы, грашовыя саюзы цi падобныя да iх утварэннi, або на падставе часовых пагадненняў, якiя вядуць да такiх саюзаў цi ўтварэнняў, гэты Дагаворны Бок не абавязаны прадастаўляць такiя перавагi iнвестарам iншага Дагаворнага Боку.

(4) Кожны Дагаворны Бок павiнен выконваць любыя абавязацельствы, якiя ён можа прыняць, у адносiнах да iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку.

(5) Калi ўнутранае заканадаўства аднаго з Дагаворных Бакоў або iснуючыя цi ўзгодненыя ў будучым у дапаўненне да гэтага Пагаднення памiж Дагаворнымi Бакамi абавязацельствы ў адпаведнасцi з мiжнародным правам змяшчаюць агульныя цi спецыяльныя правiлы, згодна з якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца рэжымам больш спрыяльным за той, што ўстанаўлiваецца гэтым Пагадненнем, гэтыя правiлы маюць перавагу ў адносiнах да гэтага Пагаднення ў той частцы i пастолькi, у якой i паколькi яны больш спрыяльныя.



Артыкул 4

У адносiнах да падаткаў, збораў, плацяжоў i да падатковых скiдак i выключэнняў кожны Дагаворны Бок прадастаўляе iнвестарам iншага Дагаворнага Боку, якiя займаюцца любой эканамiчнай дзейнасцю на яго тэрыторыi, рэжым не менш спрыяльны за той, што прадастаўлены яго ўласным iнвестарам цi iнвестарам любой трэцяй дзяржавы, якiя знаходзяцца ў аднолькавых абставiнах, у залежнасцi ад таго, якi з iх з'яўляецца больш спрыяльным для дадзеных iнвестараў. Аднак пры гэтым не прымаюцца пад увагу нiякiя асобныя падатковыя льготы, прадастаўленыя гэтым Дагаворным Бокам:

а) у адпаведнасцi з пагадненнем аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання; або

б) на падставе яго ўдзелу ў якiм-небудзь мытным саюзе, эканамiчным саюзе цi падобным да iх утварэннi; або

в) на падставе ўзаемнасцi з якой-небудзь трэцяй дзяржавай.



Артыкул 5

Дагаворныя Бакi гарантуюць, што плацяжы, звязаныя з якiмi-небудзь iнвестыцыямi могуць быць пераведзены. Пераводы ажыццяўляюцца ў якой-небудзь свабодна канверсуемай валюце без абмежаванняў або затрымкi. Такiя пераводы ўключаюць, у прыватнасцi, але не выключна:

а) прыбытак, працэнты, дывiдэнды i iншыя бягучыя даходы;

б) грашовыя сродкi, неабходныя:

(i) для набыцця сыравiны або дапаможных матэрыялаў, паўфабрыкатаў цi гатовых вырабаў, або

(ii) для абнаўлення асноўных фондаў дзеля забеспячэння падтрымання якiх-небудзь iнвестыцый;

в) дадатковыя фонды, неабходныя для развiцця якiх-небудзь iнвестыцый;

г) фонды для выплаты пазык;

д) плацяжы па роялцi i iншыя плацяжы;

е) даходы фiзiчных асоб;

ж) выручку ад продажу цi лiквiдацыi iнвестыцый;

з) любыя плацяжы, якiя вынiкаюць ў адпаведнасцi з Артыкуламi 6 i 7.



Артыкул 6

Нiводны з Дагаворных Бакоў не прымае нiякiх мер па экспрапрыяцыi, нацыяналiзацыi або любых iншых мер, якiя прама цi ўскосна пазбаўляюць iнвестараў iншага Дагаворнага Боку iх iнвестыцый, калi гэтыя меры не ажыццяўляюцца ў iнтарэсах дзяржавы, на недыскрымiнацыйнай аснове, не супярэчаць нiякiм абавязацельствам, узятым тым Дагаворным Бокам, якi ажыццяўляе такiя меры, праводзяцца адпаведна з устаноўленым заканадаўствам парадкам i пры забеспячэннi кампенсацыi.

Такая кампенсацыя ўяўляе сабою справядлiвы рыначны кошт закранутых iнвестыцый непасрэдна перад тым, як меры былi прыняты цi сталi вядомымi, у залежнасцi ад таго, што адбылося раней, i ўключае працэнт па звычайнай камерцыйнай стаўцы на перыяд да даты плацяжу.



Артыкул 7

Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi страты на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны цi iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча, паўстання, бунту або хваляванняў, што мелi месца на тэрыторыi апошняга, гэты Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым не менш спрыяльны за той, якi гэты Дагаворны Бок прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення, пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання, у залежнасцi ад таго, якi з iх з'яўляецца больш спрыяльным для зацiкаўленых iнвестараў.



Артыкул 8

Калi iнвестыцыi якога-небудзь iнвестара аднаго з Дагаворных Бакоў застрахаваны ад некамерцыйных рызык або iншым чынам выклiкаюць выплату пакрыцця страт у адносiнах да такiх iнвестыцый адпаведна сiстэме, якая створана законам, нарматыўным актам цi ўрадавым дагаворам, iншы Дагаворны Бок прызнае любую субрагацыю страхавальнiка, рэстрахавальнiка або ўпаўнаважанага гэтым першым Дагаворным Бокам органа, у адносiнах да правоў гэтага iнвестара ў адпаведнасцi з умовамi такога страхавання цi любога iншага прадастаўленага пакрыцця страт.



Артыкул 9

Кожны з Дагаворных Бакоў пагаджаецца на перадачу любой юрыдычнай спрэчкi, якая ўзнiкае памiж гэтым Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў сувязi з якiмi-небудзь iнвестыцыямi гэтага iнвестара на тэрыторыi першага Дагаворнага Боку, для ўрэгулявання шляхам прымiрэння або арбiтражу ў адпаведнасцi з Канвенцыяй па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне, у Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак. Юрыдычная асоба, якая з'яўляецца iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку i якая да ўзнiкнення такой спрэчкi кантралюецца iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з Артыкулам 25 (2) (б) Канвенцыi для мэт Канвенцыi разглядаецца як iнвестар iншага Дагаворнага Боку.



Артыкул 10

Палажэннi гэтага Пагаднення, з даты ўступлення яго ў сiлу, таксама прымяняюцца ў адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых да гэтай даты.



Артыкул 11

Кожны з Дагаворных Бакоў можа прапанаваць iншаму Дагаворнаму Боку правесцi кансультацыi па любому пытанню ў сувязi з тлумачэннем або прымяненнем гэтага Пагаднення. Iншы Дагаворны Бок павiнен добразычлiва аднесцiся да зазначанай прапановы i прадаставiць адпаведную магчымасць для такiх кансультацый.



Артыкул 12

(1) Любая спрэчка памiж Дагаворнымi Бакамi ў сувязi з тлумачэннем цi прымяненнем гэтага Пагаднення, якую не магчыма вырашыць шляхам дыпламатычных перамоў, перадаецца, калi Бакi не дамовiлiся аб iншым, па просьбе любога з iх у арбiтражны суд, якi складаецца з трох членаў. Кожны Бок прызначае аднаго члена суда, а прызначаныя такiм чынам два члены суда разам прызначаюць трэцяга члена суда ў якасцi iх старшынi, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Бакоў.

(2) Калi адзiн з Бакоў не зможа прызначыць свайго члена суда i не прыступiць да такiх дзеянняў на працягу двух месяцаў пасля атрымання запрашэння ад iншага Боку зрабiць такое прызначэнне, апошнi Бок можа прасiць Старшыню Мiжнароднага Суда правесцi неабходнае прызначэнне.

(3) Калi праз два месяцы пасля iх прызначэння два члены суда не дасягнуць згоды аб выбары трэцяга члена суда, любы з Бакоў можа звярнууцца з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў да Старшынi Мiжнароднага Суда.

(4) Калi у выпадках, прадугледжаных у пунктах (2) i (3) гэтага Артыкула, Старшыня Мiжнароднага Суда не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi або з'яўляецца грамадзянiнам любога з Дагаворных Бакоў, просьба аб ажыццяўленнi неабходных прызначэнняў накiроўваецца да Вiцэ-Старшынi. Калi Вiцэ-Старшыня не мае магчымасцi зрабiць зазначаныя вышэй дзеяннi або з'яўляецца грамадзянiнам любога з Бакоў, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў адрасуецца самаму старшаму члену Мiжнароднага Суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам любога з Дагаворных Бакоў.

(5) Суд прымае рашэннi на аснове павагi да законаў. Перад тым, як суд прыме рашэнне, ён мае права на любым этапе судаводства прапанаваць Бакам урэгуляваць спрэчку мiравым пагадненнем. Папярэднiя палажэннi не перашкаджаюць урэгуляванню спрэчкi ex aequoet bono, калi Бакi дамовяцца аб гэтым.

(6) Калi Бакi не дамовяцца аб iншым, суд сам вызначае рэгламент сваёй работы.

(7) Суд прымае свае рашэннi большасцю галасоў. Такое рашэнне з'яўляецца канчатковым i абавязковым для Бакоў.



Артыкул 13

У адносiнах да Каралеўства Нiдэрландаў, гэта Пагадненне прымяняецца да часткi Каралеўства ў Еўропе, Нiдэрландскiх Антыльскiх астравоў i вострава Аруба, калi пiсьмовае паведамленне, зазначанае ў пункце (1) Артыкула 14, не прадугледжвае iншага.



Артыкул 14

(1) Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу ў першы каляндарны дзень другога месяца, лiчачы з даты, калi Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму ў пiсьмовай форме аб выкананнi устаноўленых канстытуцыямi iх дзяржаў працэдур, якiя неабходны для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення, i застаецца ў сiле на працягу пятнаццацi гадоў.

(2) Калi любы з Дагаворных Бакоў не накiруе паведамленне, прынамсi, за шэсць месяцаў да даты сканчэння яго тэрмiну дзеяння, гэта Пагадненне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя дзесяцiгадовыя перыяды, пры гэтым кожны Дагаворны Бок захоўвае права спынiць дзеянне Пагаднення пасля паведамлення, прынамсi, за шэсць месяцаў да даты сканчэння бягучага тэрмiну дзеяння.

(3) У адносiнах да iнвестыцый, якiя былi ажыццёўлены да даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення, папярэднiя Артыкулы працягваюць заставацца ў сiле на далейшы пятнаццацiгадовы перыяд, лiчачы з даты спынення дзеяння Пагаднення.

(4) У адпаведнасцi з тэрмiнам, вызначаным у пункце (2) гэтага Артыкула, Урад Каралеўства Нiдэрландаў мае права спынiць прымяненне гэтага Пагаднення паасобку ў адносiнах да любой з частак Каралеўства.

У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для гэтага, падпiсалi гэта Пагадненне.



Здзейснена ў двух экземплярах у г. Мiнску 11 красавiка 1995 года на беларускай, галандскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання пры тлумачэннi будзе пераважаць тэкст на англiйскай мове.



За Рэспублiку Беларусь                    За Каралеўства Нiдэрландаў
         Подпiс                                     Подпiс





< Содержание

Белорусское законодательство Правовые акты Беларуси

Право России

Новости

Партнеры

Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru