Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 10.04.1995 № 07-11/59 "Рэкамендацыi аб парадку запаўнення дыплома (атэстата) асобам, якiя скончылi прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы"

Документ утратил силу !
Архив


< Главная страница

НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2230



Рэкамендацыi распрацаваны ў дапаўненне iнструкцыi "Аб парадку вырабу, улiку i выдачы дакументаў аб адукацыi выпускнiкам базавых, сярэднiх агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь", зацверджанай загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. N 25.

1. Запаўненне бланкаў дакументаў аб атрыманнi адукацыi ў прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ) Рэспублiкi Беларусь дыплома i атэстата праводзiцца ў строгай адпаведнасцi з зацверджаным тэкстам рукапiсна, калiграфiчным почыркам чорнай тушшу.

Нiякiх памарак, падчыстак, паправак не дапускаецца.

2. Бланк дыплома (атэстата) запаўняецца наступным чынам:

Пасля слоў "Гэты дыплом (атэстат) выдадзены" пiшацца цалкам прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка ПТНУ.

2.1. Пасля ўказання года паступлення ў навучальную ўстанову пiшацца поўнае найменне прафесiйна-тэхнiчнай установы, у якую паступiў выпускнiк, прычым для тых, хто навучаўся раней у iншай навучальнай установе, указваецца поўнае найменне першай навучальнай установы, куды паступiў выпускнiк да пераводу ў наступную ўстанову.

2.2. Далей указваецца год заканчэння прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы пасля слоў "поўны курс" пiшацца: для тых, хто навучаецца ў адной навучальнай установе ў залежнасцi ад наймення (тыпа) навучальнай установы словы "названага прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча", для тых, хто навучаўся раней у навучальнай установе", поўнае найменне прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы, якую навучэнец заканчвае.

3. У дыпломе перад словамi "сярэдняй адукацыi" пiшуцца словы "на базе агульнай", або "з атрыманнем агульнай".

4. У дыпломе (атэстаце) пасля слоў "па прафесii пiшацца поўнае найменне прафесii (прафесiй), па якой (якiх) навучаўся выпускнiк навучальнай установы ў дакладнай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi.

4.1. Пасля слоў "рашэннем квалiфiкацыйнай камiсii" пiшуцца чысло, месяц i год прыняцця рашэння Квалiфiкацыйнай камiсii адпаведна з пратаколам яе пасяджэння, пасля чаго пiшуцца прозвiшча i iнiцыялы выпускнiка.

4.2. Пасля слоў "прысвоена квалiфiкацыя" у дыпломе (атэстаце) пiшацца найменне спецыялiзацый i квалiфiкацыя (разрад, клас, катэгорыя) пропiсам, якая прысвоена выпускнiку ў дакладнай адпаведнасцi з вучэбным планам.

5. Дыплом (атэстат) падпiсваецца старшыней квалiфiкацыйнай камiсii, дырэктарам навучальнай установы i намеснiкам дырэктара па вучэбна-вытворчай (вучэбнай) рабоце.

6. Нiжэй подпiсаў пiшуцца чысло, месяц i год выдачы дыплома (атэстата), а таксама рэгiстрацыйны нумар дыплома (атэстата) па кнiзе рэгiстрацыi дакументаў аб адукацыi.

7. У адведзеным месцы дыплома (атэстата) ставiцца гербавая пячатка навучальнай установы.

8. Асобы, якiя закончылi навучанне ў прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе па вячэрняй (зменнай) формах навучання атрымлiваюць дыплом (атэстат) на агульнай падставе без указання формы навучання.

9. Дыплом (атэстат) з адзнакай выдаюцца выпускнiкам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, калi яны маюць па вытворчаму навучанню, спецыяльных i агульнаадукацыйных прадметах i не менш як 75 працэнтаў iншых прадметаў вучэбнага плана вынiковую адзнаку "5" (выдатна), а па астатнiх прадметах - адзнаку "4" (добра) i на выпускным квалiфiкацыйным экзамене атрымаўшым адзнаку "5" (выдатна).

10. Разам з дыпломам (атэстатам) выпускнiку прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы выдаецца выпiска вынiковых адзнак паспяховасцi за ўвесь тэрмiн навучання. У выпiсцы ўказваецца, што яна з'яўляецца дадаткам да дыплома (атэстата) i без дыплома (атэстата) несапраўдна.

У выпiску вынiковых адзнак паспяховасцi да дыплома (атэстата) запiсваюцца найменнi навучальных устаноў, у якiх навучаўся выпускнiк, з указаннем тэрмiнаў навучання ў кожнай з iх, а таксама назвы вывучаных прадметаў i колькасцi гадзiн па прадмету ў адпаведнасцi з вучэбным планам.

Выпiскi вынiковых адзнак паспяховасцi да дыплома (атэстата) вырабляюцца на спецыяльнай паперы, пры запаўненi друкуюцца на пiшучай машынцы; колькасць гадзiн, вызначаных на вывучэнне прадмета лiчбамi без пропiсу, а адзнакi па прадметах абавязкова пропiсам у адпаведнасцi з якасцю засваення вучэбнай праграмы навучэнцаў у балах: 5 (выдатна), 4 (добра), 3 (здавальняюча), падпiсваюцца дырэктарам i намеснiкам дырэктара па вучэбна-вытворчай (вучэбнай) рабоце навучальнай установы. Нiжэй подпiсаў пiшуцца: дата, месяц, год выдачы выпiскi i рэгiстрацыйны нумар па кнiзе рэгiстрацыi дакументаў аб адукацыi дыплома (атэстата) з указаннем наймення горада (паселка), у якiм знаходзiцца навучальная ўстанова. У адведзеным месцы выпiскi дыплома (атэстата) ставiцца гербавая пячатка навучальнай установы.



Намеснiк Мiнiстра А.М.ГАРНАК






< Содержание

Белорусское законодательство Правовые акты Беларуси

Право России

Новости

Партнеры

Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru