Указ Президента Республики Беларусь от 30.03.1995 № 124 "Аб забеспячэннi роўных магчымасцей грамадзянам пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу !
Архив


< Главная страница


Для забеспячэння ў адпаведнасцi з артыкулам 67 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь роўных магчымасцей грамадзянам пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Абласным, Мiнскаму гарадскому, раённым, гарадскiм, раённым у гарадах, пасялковым i сельскiм выканаўчым камiтэтам:

не дапускаць правядзення несанкцыянiраваных мiтынгаў, шэсцяў з мэтай публiчнага байкоту выбараў, а таксама перадвыбарнай агiтацыi ў формах, якiя не адпавядаюць Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь";

сумесна з акруговымi выбарчымi камiсiямi вызначыць парадак i ўмовы перадвыбарнай агiтацыi i сустрэч з выбаршчыкамi, весцi ўлiк выпадкаў агiтацыi, якая распальвае сацыяльную, нацыянальную або рэлiгiйную нянавiсць, заклiкае да захопу ўлады, насiльнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння цэласнасцi дзяржавы, i накiроўваць у праваахоўныя органы матэрыялы для прыцягнення вiнаватых да адказнасцi;

уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб адмене рашэнняў аб рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты, калi яны дапусцiлi парушэннi заканадаўства аб выбарах.

2. Мiнiстэрству ўнутраных спраў выкарыстоўваць прадстаўленыя законам магчымасцi па прыцягненню да адказнасцi асоб, якiя парушылi заканадаўства аб выбарах i патрабаваннi гэтага Указа, забяспечваць ахову правоў грамадзян пры падрыхтоўцы i правядзеннi выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадскi правапарадак у час выбарчай кампанii.

3. Прапанаваць Цэнтральнай камiсii па выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь строга кантраляваць парадак размеркавання i выкарыстання грашовых сродкаў на ажыццяўленне мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай i правядзеннем выбараў, прымаць рашэннi па прадстаўленнях адпаведных акруговых камiсiй аб адмене рашэнняў аб рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты ў выпадках перавышэння iмi сумы сродкаў, прадугледжаных на забеспячэнне выбараў, прамога цi ўскоснага подкупу выбаршчыкаў i службовых асоб, падлогу выбарчых дакументаў.

4. Устанавiць, што азнаямленне з праграмамi кандыдатаў у дэпутаты, агiтацыйнымi матэрыяламi (перадвыбарнымi плакатамi, заклiкамi, заявамi, надпiсамi, лiсткамi, фотаматэрыяламi i iнш.), а таксама сустрэчы з выбаршчыкамi дазваляюцца з моманту рэгiстрацыi ўсiх кандыдатаў у дэпутаты.

5. Выступленнi кандыдатаў у дэпутаты, давядзенне iх перадвыбарных праграм да выбаршчыкаў ажыццяўляць выключна ў мясцовых сродках масавай iнфармацыi ў адпаведных выбарчых акругах.

Мiнiстэрству культуры i друку ўзмацнiць кантроль за выпускам друкаванай прадукцыi i не дапускаць яе выпуск звыш устаноўленых нормаў.

6. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь" забаранiць прамы або ўскосны ўдзел палiтычных партый, грамадскiх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый и грамадзян Рэспублiкi Беларусь, а таксама замежных арганiзацый i замежных грамадзян у фiнансаваннi i аказаннi iншай матэрыяльнай дапамогi выбарчай кампанii кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь.

Парушэнне гэтага патрабавання цягне за сабой ва ўстаноўленым парадку адмову ў рэгiстрацыi кандыдатам у дэпутаты, адмену рэгiстрацыi або прызнанне выбараў несапраўднымi, а для прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, - спыненне дзейнасцi, для юрыдычных асоб - лiквiдацыю.

Кантроль за выкананнем патрабаванняў гэтага пункта ўскласцi на Камiтэт па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады i кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Праваахоўным органам, Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i органам падатковых расследаванняў у час падрыхтоўкi i правядзення выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь прадстаўляць Цэнтральнай камiсii па выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Камiтэту па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады i кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь неабходную iнфармацыю аб фiнансаваннi i аказаннi iншай матэрыяльнай дапамогi кандыдатам у дэпутаты.

7. Кiраўнiкам дзяржаўных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў, заснаваных на дзяржаўнай уласнасцi, дзяржаўных устаноў i арганiзацый не дазваляць правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў i выкарыстання работнiкаў для перадвыбарнай агiтацыi ў рабочы час i непасрэдна на прадпрыемствах, а таксама не дапускаць правядзення сходаў з парушэннем заканадаўства аб выбарах.

8. Устанавiць, што кандыдаты ў дэпутаты, якiя знаходзяцца на дзяржаўнай службе, працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах i прадпрыемствах, заснаваных на дзяржаўнай уласнасцi, у дзяржаўных установах i сродках масавай iнфармацыi, на перыяд iх удзелу ў выбарах прыпыняюць выкананне сваiх службовых абавязкаў. Названым асобам забараняецца прыцягваць сваiх падначаленых для перадвыбарнай агiтацыi i выкарыстоўваць з гэтай мэтай службовы транспарт.

Асобы, якiя дапусцiлi злоўжываннi службовым становiшчам i парушэннi патрабаванняў пунктаў 1, 5, 6, 7, 8 гэтага Указа, вызваляюцца ад займаемай пасады, а таксама прыцягваюцца да адказнасцi ва ўстаноўленым парадку.

9. Прапанаваць Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь узмацнiць нагляд за захаваннем заканадаўства аб выбарах.

10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА






< Содержание

Белорусское законодательство Правовые акты Беларуси

Право России

Новости

Партнеры

Рейтинг@Mail.ru
Рейтинг@Mail.ru